Падзеі ў гэтай кнізе адбываюцца ў самым сапраўдным сучасным Мінску!
Аднойчы кот Шпрот, які любіць уначы цішком збегчы з балкона і паблукаць па ваколіцах, знаёміцца з прывідамі, што жывуць пад вокнамі яго дома. Так пачынаюцца прыгоды ката Шпрота і хлопчыка Алеся ў парку Чалюскінцаў і завязваецца іх сяброўства з суседзямі — прывідамі, вераб’ямі, мышамі. Героі кнігі ратуюць сяброў, якія трапілі ў загадкавую пастку, і вучацца разам спраўляцца з нягодамі.
Янкута, Г. Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў / Ганна Янкута ; маст. Лілія Давыдоўская. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 64 с. : іл. ISBN 978-985-7165-71-1.