С. Лем. Зорныя дзённікі

Бэстсэлер
Станіслаў Лем
ISBN: 9789857283033
Няма ў продажы
24,99 руб.

У ПРОДАЖЫ — З 25 СТУДЗЕНЯ!

Пазнаёміцца з індыётамі, трапіць у часавыя петлі, зладзіць паляванне на курдля, даведацца, як бульба нападае на ракеты і што выйшла з плана па аптымізацыі гісторыі Зямлі, — усё гэта магчыма з «Зорнымі дзённікамі» Станіслава Лема. Разам з галоўным героем Іёнам Тіхім чытач можа адправіцца ў самыя незвычайныя касмічныя падарожжы. Свет прадстаўленых навукова-фантастычных апавяданняў, створаны легендарным польскім пісьменнікам, падкупляе арганічным спалучэннем гумару і філасофскіх разваг, сатыры і спроб разгадаць заведзены парадак рэчаў.

Станіслаў Лем (1921–2006) — сусветна вядомы польскі пісьменнік, які працаваў пераважна ў навукова-фантастычным жанры. У ягонай творчасці дамінавалі тры галоўныя тэмы: Космас, Жыццё і Розум, іх узнікненне і эвалюцыя. Мастацкая форма часта з’яўлялася асновай для філасофскіх разважанняў і схаванай пад гумарам крытыкі парадкаў у камуністычнай Польшчы. Творы Станicлава Лема — сапраўдныя жамчужыны навуковай фантастыкі. Яны перакладзены больш чым на 50 моў свету, іх агульны наклад склаў больш за 40 мільёнаў экзэмпляраў.
Лем, С. Зорныя дзённікі / Станіслаў Лем ; пер. з пол. Марыі Пушкінай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 356 с.  ISBN 978-985-7283-03-3.
Год выдання
2021
Фармат
130х200 мм
Колькасць старонак
356
Вокладка
Цвёрдая
Вага (г)
500
Перакладчык
Марыя Пушкіна
Рэдактар
Марына Казлоўская
Мастак
Наталля Паваляева
Ваш водгук быў адпраўлены!
Імя і прозвішча *
Водгук *