А. Вашкевіч. Вінцэнт Гадлеўскі: насуперак часу

Андрэй Вашкевіч
ISBN: 9789857165575
Няма ў продажы
14,99 руб.
Імя Вінцэнта Гадлеўскага (1888–1942) добра вядома ўсім, хто цікавіцца беларускім нацыянальна-вызваленчым рухам першай паловы ХХ ст. Гэты чалавек быў не толькі адным з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі —
самай уплывовай незалежніцкай арганізацыі Заходняй Беларусі міжваеннай эпохі, але і на ўласным прыкладзе паказваў жыхарам вёсак і мястэчак іх права ўжываць у касцёле родную мову.
Біяграфія Вінцэнта Гадлеўскага створана на падставе дэтальнага даследавання разнастайных дакументаў, успамінаў і матэрыялаў перыядычнага друку. Аўтар арганічна ўпісаў дзейнасць святара ў шырокі кантэкст драматычнай эпохі, калі беларусы ўпершыню заявілі аб сваім праве на нацыянальную дзяржаўнасць. Яго жыццёвы шлях падрабязна апісаны ад нараджэння ў вёсцы Шурычы, што пад Ваўкавыскам, да трагічнай смерці ў Трасцянецкім лесе пад Мінскам.
Вашкевіч, А. Ф. Вінцэнт Гадлеўскі : насуперак часу / Андрэй Вашкевіч. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 188 с., [12] л. іл. : іл. — (Серыя «Беларускія жыццяпісы». Вып. 1). ISBN 978-985-7165-57-5.
Колькасць старонак
188
Серыя
Беларускія жыццяпісы
Ваш водгук быў адпраўлены!
Імя і прозвішча *
Водгук *