Logo_Omega_760x240.png
+375 29 120 76 00
Заказ па тэлефоне
Меню

Каталог Выдаць кнігу Акцыі Як набыць Матэрыялы Пра нас Кантакты

Дзецям

Розничная цена
Ад
Да
Аўтар
- 4 % Навінка
Е. Вайтоўская. Гарэзлівы пацалунак

Жыццё ціхай троечніцы Соні Сінічкі да непазнавальнасці змяняецца ў выпускным класе ў той дзень, калі яна прызнаецца ў каханні найлепшаму вучню школы Максіму Статкевічу. Дзеянне кнігі адбываецца ў сярэдняй школе аднаго з мікрараёнаў Мінска. У далейшым падзеі перанясуцца на філалагічны факультэт беларускага ўніверсітэта, экалагічны летнік і ў офіс сусветна вядомай беларускай IT-кампаніі. 


Раман прызначаны для аўдыторыі young adult (16–25 гадоў), а таксама для ўсіх аматараў папулярнай літаратуры.


Школьнікам - зніжка 10 %

Год выдання: 2020
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 448
23,90 руб.
24,90 руб.
Бэстсэлер
Дж. К. Роўлінг. Гары Потэр і філасофскі камень

Першы раман з культавай серыі твораў англійскай пісьмен­ніцы Дж. К. Роўлінг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра. Упершыню выдаецца на беларускай мове.

...Пакуль што для Гары Потэра магіі не існуе. Ён жыве з невыноснымі Дурслямі і іхнім жудасным сынам Дадлі. Пакоем Гары служыць маленькая камора пад лесвіцай, і адзінаццаць гадоў ніхто не святкуе яго дзень народзінаў. Але пасля сава прыносіць таямнічы ліст — запрашэнне ў неверагоднае месца пад назвай Хогвартс, Школу чарадзейства і магіі. Там хлопчык знаходзіць сяброў, адкрывае для сябе спартыўную гульню, у якой лятаюць на мётлах, і сутыкаецца з магіяй ва ўсім, ад вучобы да ежы. А яшчэ дазнаецца, што яго чакае вялікі лёс. Але для гэтага Гары мусіць выжыць… у супрацьстаянні.
Год выдання: 2020
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 332
- 5 %
Г. Янкута. Кот Шпрот і зніклы мышамабіль

НОВЫЯ ПРЫГОДЫ КАТА ШПРОТА!

Пасля доўгай зімы кот Шпрот, які любіць часам уцячы ноччу з дому і пагуляць па Мінску, разам з прывідамі Марай і Жан-Жахам выбіраецца на прагулку ў Батанічны сад. І, вядома, там іх чакае таямніца, якую трэба разгадаць. Разам з трыма мышамі-вынаходніцамі і хлопчыкам Алесем кот і прывіды пачынаюць новае расследаванне.

Год выдання: 2020
Фармат: 210х290 мм
Колькасць старонак: 68
18,90 руб.
19,90 руб.
Бэстсэлер
Э. Мозэр. Неверагодныя гісторыі на дабранач

88 гісторый на дабранач з ашаламляльнага свету Эрвіна Мозэра!

Каты і мышы, тыгры і кенгуру, а таксама многія іншыя вялікія і маленькія героі перажываюць прыгоду за прыгодай, знаходзяць сапраўдных сяброў, канструююць неймаверныя машыны і дзівосныя апараты, пераходзяць пустыні, пераплываюць моры-акіяны і нават ляцяць у космас. Акрабаты цырка Кацціні паказваюць цуды эквілібрыстыкі, мышка Ліманэла ўтаймоўвае леапарда, а адважны парсючок пераканае ўсіх у сваёй мужнасці. Вясёлыя і захапляльныя гісторыі, дзівосныя і цікавыя малюнкі — каб чытаць, слухаць і фантазіраваць.

Эрвін Мозэр напісаў шмат маляўнічых кніг для дзяцей. Яго кнігі намінаваліся на Нямецкую прэмію за кнігі для дзяцей і юнацтва, пісьменнік адзначаны японскай прэміяй “Сава” і Літаратурнай прэміяй “Пацукалоў” горада Гамельн. Сёння гісторыі Эрвіна Мозэра ўвайшлі ў канон сусветнай дзіцячай літаратуры.

Год выдання: 2019
Фармат: 170х240 мм
Колькасць старонак: 240
24,90 руб.
Няма ў продажы
- 12 % Рэкамендуем
К. Рырых. Лапуховае поле
Кніга для самых незвычайных дзяцей і дарослых на свеце.

Дзеці са звычайнага падворка аказваюцца сведкамі зусім незвычайных падзей. Хтосьці ператвараецца ў жабу, у шкарпэтках растуць чорныя дзіркі, таямнічы незнаёмец гуляе з навальнічнай хмарай на вяроўцы, арэлі ажываюць, а са скрыні пані Доры ўцякае нуда. Ці не стаяць за гэтым усім адна бабулька і яе кот?

Кніга вядомай польскай пісьменніцы Катажыны Рырых атрымала прэстыжную літаратурную ўзнагароду польскага аддзялення IBBY «Кніга года 2017» для дзяцей.
Год выдання: 2020
Фармат: 170х240 мм
Колькасць старонак: 128
14,90 руб.
16,90 руб.
А. Жвалеўскі, Я. Пастэрнак. Сіямцы

Калі двое шаснаццацігадовых людзей створаны адно для аднаго, але ўпарта не разумеюць гэтага, умешваюцца ірацыянальныя сілы. Родны горад Мінск намагаецца атуліць іх любоўю, зводзіць разам, падключае ўсё новых памочнікаў...

Аднак героі з дзіўнай упартасцю не хочуць бачыць відавочнае. Дачытайце гэтую гісторыю — і вы зразумееце, што ўсе містычныя супадзенні ў вашым жыцці былі невыпадковыя. Вас кахаюць, трэба толькі навучыцца не адштурхоўваць гэтае каханне.
Год выдання: 2020
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 234
Рэкамендуем
А. Длатоўская. Арнаменты

ГАРАДСКОЕ МОЛАДЗЕВАЕ ФЭНТЭЗІ!

Другая кніга маладой пісьменніцы, якая гучна заявіла пра сябе два гады таму кнігай "Ген зямлі", напісана ў жанры «гарадскога фэнтэзі».

Вёскі паступова выміраюць. І не толькі людзі перабіраюцца ў гарады. У Мінску з’яўляюцца нячысцікі: у Купалаўскім скверы Лясун вымушае блукаць тых, хто не даносіць да сметніцы недапалкі, на Камсамольскім возеры Вадзянік цягне на глыбіню тых, хто купаецца пасля Перунова дня, а на Каменнай Горцы мінчукоў прымушае вар’яцець кашэчы кароль Варгін...
Аднак з’явіцца той, хто аб’яднае нячысцікаў агульнай мэтай: паказаць людзям, хто мусіць валадарыць на гэтай зямлі.

Год выдання: 2019
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 204
Р. Енджэеўска-Врубель. Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга
Няма таксы капрызнейшай за Іпаліта Шланга. То паглыбіцца ў свае думкі, то скрывіцца над міскай, то з асалодаю зоймецца самашкадаваннем, а бывае... Ох, пераменлівыя настроі ў гэтага сабачкі! Нялёгка быць яго сябрам. Для гэтага патрэбна анёльскае цярпенне і цэлае мора спакою. А ў каго ўсё гэта ёсць? У ката Алаізія Кацялка, вернага таварыша, які без ваганняў адкажа на кожную адчайную смс-ку, накорміць сардэлькай, дапаможа знайсці згублены настрой. І нават аддасць сваю ўласную мару, бо чаго толькі не зробіш для сябра.
Год выдання: 2019
Фармат: 240x240 мм
Колькасць старонак: 40
Вядзьмар, які рабіўся ваўком: Беларускія чарадзейныя казкі

КНІГА БЕЛАРУСКІХ ЧАРАДЗЕЙНЫХ КАЗАК - купіць можна ў крамах "Белкнігі" па ўсёй краіне!

    У гэтую ўнікальную кнігу ўвайшло 30 чарадзейных казак і паданняў з розных куткоў Беларусі, запісаных у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, а цяпер наноў адабраных і апрацаваных Антонам Францішкам Брылём. Некаторыя з гэтых гісторый усім вядомыя, а іншыя, наадварот, рэдка траплялі ў выданні для шырокага чытача. Кніга дапаможа скласці ўражанне аб разнастайнасці беларускага фальклору, а таксама проста пацешыць аматараў цмокаў, ваўкалакаў ды рознага кшталту нячысцікаў.

Укладанне Антона Францішка Брыля

Ілюстрацыі Валерыя Славука

Год выдання: 2020
Фармат: 210х290 мм
Колькасць старонак: 120
39,90 руб.
Няма ў продажы
- 12 % Рэкамендуем
А. Малешка. Магічнае дрэва. Чырвонае крэсла

Аповесць з цыклу “МАГІЧНАЕ ДРЭВА”

Незвычайныя прыгоды, небяспечныя здарэнні і магічныя пераўвасабленні... Мост са святла і вялізная цунамі. Лятаючы дом, гіганцкі леў і сто зачараваных сабачак! Чароўная гісторыя пра крэсла, якое выконвае любыя жаданні. І добрыя, і кепскія...
Гэтая аповесць атрымала ў Польшчы самыя прэстыжныя прэміі для маладых чытачоў і да гэтых пор б’е рэкорды па продажах. Серыя кніг “Магічнае дрэва” стала асновай для сусветна вядомага цыклу падлеткавых фільмаў, які атрымаў за фантазію, мудрасць і гумар у ЗША прэмію “Эмі”, свайго роду тэлевізійны Оскар.


Анджэй Малешка – рэжысёр, аўтар кніг і кінасцэнарыяў. Ён атрымаў мноства ўзнагарод на міжнародных фестывалях. Яго творы насычаны фантастычнымі прыгодамі і адначасова яны адказваюць на важныя пытанні.

Год выдання: 2019
Фармат: 120х180 мм
Колькасць старонак: 300
14,90 руб.
16,90 руб.
- 5 %
Н. Ясмінска. Пацеркі і кроплі
«Пацеркі і кроплі» — неверагодна цёплая, утульная гісторыя, вытканая з нітак успамінаў, роздумаў і пачуццяў пяцігадовага хлопчыка. Ён робіць адкрыцці, вядзе нататкi-ў-галаве, крыўдзіцца, хварэе, чакае лета, вучыцца чытаць, марыць, разважае пра жыццё і пра тое, што знаходзіцца па-за ім.

Гэтая кніга — для дапытлівых дзяцей. Яны пазнаюць у галоўным героi сябе цi сваіх сяброў. Тых, у каго ёсць ўлюбёны сон з пахам мятных ляндрынак, хто марыць вынайсці шампунь для думак і хто чуе ў вуркатанні ката гук марскіх хваляў.
Гэтая кніга — для ўдумлівых дарослых. Таму што ім час ад часу трэба пагружацца ў маленства — такое лёгкае і бесклапотнае, напоўненае дзіўнымі прыгодамі. І вучыцца тым самым лепей разумець сваіх дзяцей. Бо дарослыя могуць зусім забыцца пра тое, як яны некалі бачылі вясёлку ў бензінавай лужыне, як рабілі схованку пад ложкам і як чакалі вясну пасля доўгай зімы.
Год выдання: 2018
Фармат: 210х290 мм
Колькасць старонак: 76
18,90 руб.
19,90 руб.
С. Холе. Лета Гармана

Гарман упершыню збіраецца ў школу, гэта яго апошнія летнія дзянёчкі свабоды і цудоўнай безадказнасці. Ён збянтэжаны і разгублены. А тут яшчэ і пажылыя цётачкі, якія прыязджаюць з «чужога часу» і прывозяць кожнае лета з сабою «раматус, артрыт і міндальны пірог». Гарман разглядае цётчыны зубныя пратэзы і распытвае цётачак пра смерць, час і страхі, якія хаваюцца ўнутры кожнага з нас.
Знакаміты нарвежскі пісьменнік і ілюстратар Стыян Холе стварыў дзіўны свет, у якім яркія візуальныя вобразы і сур’ёзны і разам з тым просты тэкст пераплятаюцца ў адзінае дзівоснае цэлае.


Гэтая кніга здабыла мноства прызоў і прэмій на розных кніжных выставах для дзяцей, уключаючы самую прэстыжную - Балонскую 2007 года. Твор перакладзены на 18 моў свету.

Год выдання: 2018
Фармат: 210х290 мм
Колькасць старонак: 44
К. Мядзведзева. Разламашкі майстра Люфта
Сваю прозу Кацярына Мядзведзева ўпэўнена адносіць да жанру "казка". Аднак няхай чытача не ўводзіць у зман гэтае "дзіцячае", на першы погляд, слова. Казкі Кацярыны - не толькі і не столькі для дзяцей, колькі для ўсіх людзей, хто незалежна ад свайго ўзросту ўсё яшчэ верыць у цуды.
Чараўніцтва бывае розным. Часам яго ствараюць чараўнікі, і тады здзяйсняюцца невыканальныя жаданні, расквітаюць чорныя ружы, і магічная іголка вышывае на палатне нечы лёс. Але часцей за ўсё чараўнікамі становяцца звычайныя людзі, і цуды яны робяць пры дапамозе дабрыні, святла і кахання. Цуды гэтыя простыя - але патрабуюць мудрасці і чыстага сэрца.
У палацы і ў рыпучай хацінцы, у маленькім мястэчку і ў глухім лесе - дзе толькі не жывуць казкі Кацярыны Мядзведзевай. Не заўсёды яны скончваюцца шчасліва, але заўсёды праўдзіва, як і мае быць. І самае галоўнае ў іх - невынішчальная вера аўтара ў тое, што сусветам кіруюць дабрыня і каханне. Гэтай шчырай верай пісьменніца з вялікай радасцю дзеліцца са сваімі чытачамі.

Кацярына Мядзведзева нарадзілася і жыве ў Брэсце. Па адукацыі - філолаг. Літаратурнай творчасцю займаецца з юнацкіх гадоў. Аўтар кнігі казак «Шклянае, алавянае, драўлянае” (2009, выдавецтва “Тэза”, Украіна). Лаўрэат міжнародных і айчынных літаратурных прэмій.
Год выдання: 2017
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 384
Г. Навасельцава. Калі цябе спаткае казка...
Кніга складаецца з шэрагу аўтарскіх казак і казачных апавяданняў, дзе ўвасоблена мастацкая рэканструкцыя матываў і вобразаў з беларускага і сусветнага фальклору. Галоўнымі героямі выступаюць вядомыя чарадзейныя персанажы, міфалагічныя істоты, якія праходзяць дзівосныя выпрабаванні, спазнаюць сябе і вучацца разумець іншых. Казкатворчасць Ганны Навасельцавай уводзіць у свет цудаў, дзе трэба задумацца, чаму ліска-чарадзейка шкодзіць дзеду з бабай, што ставіць вышэй за дабрабыт незвычайны каток, на якія ўчынкі здатная сучасная Папялушка.
Адметная казачная рэчаіснасць зацікавіць аматараў літаратуры фентэзі рознага ўзросту. Зборнік будзе карысны пры вывучэнні беларускага фальклору і славянскай міфалогіі.
Год выдання: 2018
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 166