Умовы аплаты

Увага! Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2002 г. «Аб абароне спажыўцоў» і пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 778 ад 14 ліпеня 2002 года друкаваныя выданні пры належнай якасці не падлягаюць звароту і абмену.

Cash_icon2.jpg

Наяўнымі грашыма

Заплаціць за кнігі вы можаце самым традыцыйным спосабам — наяўнымі грашыма пры самавывазе з кнігарні "Кнігаўка" альбо пры кур'ерскай дастаўцы па Мінску.


Bank_card2.jpg
Банкаўскай карткай на месцы

Да аплаты ў кнігарні і пры дастаўцы па Мінску прымаюцца любыя банкаўскія карткі плацежных сістэм Visa, MasterCard, Белкарт. Паслуга з'яўляецца бясплатнай, ніякіх дадатковых камісій вы не плаціце.



Bank_card2.jpg

Банкаўскай карткай анлайн (эквайрынг)

Вы можаце аплаціць заказ у анлайн-рэжыме карткамі міжнародных плацежных сістэм Visa і MasterCard амаль з любога пункту свету. Аплата ажыццяўляецца праз "Альфа-Банк".

УВАГА! Пры дастаўцы кніг за межы Рэспублікі Беларусь сума дастаўкі абгаворваецца ў індывідуальным парадку. Заказвайце кнігі праз мэйл на januskevic.books@gmail.com. Пасля мы вышлем вам на электронную пошту спецыяльны ліст са спасылкай на папярэднюю аплату банкаўскай карткай анлайн.


Бяспека ажыццяўлення плацяжоў забяспечваецца сучаснымі метадамі праверкі, шыфравання і перадачы дадзеных па закрытых каналах сувязі. Увод дадзеных карткі ажыццяўляецца на абароненай аўтарызацыйнай старонцы банка. Для аплаты неабходна ўвесці рэквізіты карткі: нумар, імя трымальніка, тэрмін дзеяння і трохзнакавы код бяспекі. Трохзнакавы код бяспекі (CVV2 для VISA, CVC2 для MasterCard) — гэта лічбы, якія знаходзяцца на адваротным баку карткі. Калі картка падтрымлівае тэхналогію 3DSecure, для ўвода кода бяспекі вы будзеце перенакіраваны на старонку банка, які выпусціў картку.

Прадастаўленая Вамі персанальная інфармацыя (імя, адрас, тэлефон, e-mail, нумар банкаўскай карткі і інш.) з'яўляецца канфідэнцыйнай і не падлягае разгалашэнню. Дадзеныя карткі перадаюцца толькі ў зашыфраваным выглядзе і не захоўваюцца на нашым інтэрнэт-рэсурсе.


erip.png

Праз сістэму "Разлік" (АРІП / ЕРИП)

Вы можаце ажыццявіць авансавую аплату за кнігі праз сістэму "Разлік" (АРІП / ЕРИП) разнастайнымі спосабамі:
   • электроннымі грашыма (Яндекс.Деньги, iPay, Webmoney [WMB], Easypay, belqi);
   • банкаўскай карткай (інтэрнэт-банкінг, мабільны банк, банкаматы, інфакіёскі, касы банкаў і аддзяленні "Белпошты"*);
   • наяўнымі грашыма (аўтаматы cash-in, касы банкаў і аддзяленні "Белпошты"*).

   * Калі Вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру пра неабходнасць правядзення аплаты праз сістэму «Разлік» (АРІП).

Размяшчэнне нашай інтэрнэт-крамы ў дрэве паслуг АРІП (ЕРИП)

   - Система «Расчет» (ЕРИП)
     - Интернет-магазины / сервисы
        - A – Z Латинские домены
           - J
              ► Januskevic.by

Нумар паслугі АРІП: 476257
   
Пасля знаходжання крамы ў дрэве АРІП ўвядзіце, калі ласка, нумар заказа.

УВАГА! Сістэма ASSIST для аплаты фарміруе ўласны нумар заказа, дабаўляючы 5 лічбаў. Ён выглядае ў форме 00000:00000.

Праверце слушнасць звестак і ажыццявіце плацёж. Як толькі мы ўбачым пацвярджэнне аплаты, мы звяжамся з вамі, каб дамовіцца пра акалічнасці перадачы купленых кніг. 

Нумар паслугі АРІП: 476257


Узор касавага чэка

Czek.png