Замоўленыя кнігі вы можаце ў любы зручны момант цягам працоўнага дня забраць у нашым офісе ў Мінску (вул. Мар'еўская, 7А, офіс 10 альбо 7). Папярэдне лепей патэлефанавацць, а то мы можам выйсці на абед :).
Самавываз магчымы з панядзелка па пятніцу, з 10 да 19 гадзін. Паслуга цалкам бясплатная. Як знайсці наш офіс, глядзіце на карце https://januskevic.by/contacts/
Дастаўка кур'ерам па Мінску
Наш кур'ер развозіць заказы толькі па панядзелках і чацвяргах у межах МКАД і прылеглых да яе раёнаў. У прыгарады Мінска не ездзім!
УВАГА! Дастаўка ажыццяўляецца выключна пры папярэдняй аплаце праз ЕРИП альбо банкаўскай карткай анлайн. Кошт кур'ерскіх паслуг — 7 рублёў.
Калі вы жывеце па-за Мінскам, мы можам вам адправіць паштовую бандэроль з замоўленымі кнігамі накладзеным плацяжом. Вы будзеце плаціць на пошце пры атрыманнні кніг.
Звярніце ўвагу, што да кошту заказа дадасца аплата дастаўкі. Мінімальны кошт такой дастаўкі вагой да 1 кг — 8,00 рублёў. Пры перавышэнні вагі пасылкі за кожныя дадатковыя 500 грам дадаецца прыкладна 1 рубель. Звярніце ўвагу, што пры афармленні заказа камп'ютарная сістэма налічвае аўтаматычна толькі 8,00 рублёў за паштовую дастаўку!
Тэрмін дастаўкі - да 10 каляндарных дзён.
Новая выгадная і хуткая дастаўка ў шэраг вялікіх гарадоў Беларусі, толькі ў аддзяленні "Еўрапошты". Спіс аддзяленняў глядзіце на старонцы https://evropochta.by/about/offices/. Звычайна яны знаходзяцца ў супермаркетах "Еўраопт".
Кошт пасылкі - 4,00 рублёў. Максімальная вага - 9 кг.
Зручная і аператыўная дастаўка ў Расію кур'ерскай службай СДЭК (https://cdek.ru/) адразу да дзвярэй вашага дома альбо офіса.
Прымаем толькі папярэднюю аплату "банкаўскай карткай анлайн"!
Просім звярнуць увагу, што канчатковы кошт дастаўкі залежыць ад вагі і памераў паштовай пасылкі. Цягам 24 гадзін пасля афармлення заказа на ваш электронны адрас прыйдзе дадатковы рахунак на аплату "банкаўскай карткай анлайн".
Мінімальны кошт - 19,00 р.